Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва паведаміла пра магчымы заход невядомага аб’екта ў паветраную прастору Польшчы

11.11.2026 09:23
Пралёт беспілотнікаў зафіксавалі ў паветрнай прасторы Літвы, Латвіі і Эстоніі. 
i .    .
Расiйскі дрон. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Фота: zemelka.ua

У Літве, Латвіі і Эстоніі абвяшчалі паветраную трывогу праз невядомыя беспілотнікі, якія перамяшчаліся праз паветраную прастору краін Балтыі. Для суправаджэння аб’екта ў паветра паднялі знішчальнікі НАТА. Папярэджанні атрымалі жыхары шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку паблізу польскай мяжы.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі Літвы Вільмантас Віткаўскас паведаміў Польскаму радыё, што, паводле інфармацыі літоўскіх вайскоўцаў, аб’ект на кароткі час заляцеў на тэрыторыю Польшчы.

— Мяжа была перасечаная прыкладна на вышыні Лаздзеяў, у напрамку тэрыторыі Польшчы. Такую інфармацыю мы атрымалі ад нашых вайскоўцаў.

Раней папярэджанні пра паветраную пагрозу атрымалі жыхары Марыямпаля, Друскеніцкага і Лаздзейскага раёнаў Літвы. Частка з іх мела найвышэйшы, чырвоны ўзровень небяспекі: людзям рэкамендавалі схавацца ў сховішчах або знайсці бяспечнае месца ў будынку. Пазней паветраную трывогу абвясцілі і ў цэнтральнай частцы Літвы.

iar/pap/эж