Пасланнікі Дональда Трампа прыляцелі ў Маскву. Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер павінны сёння сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Напярэдадні яны ўдзельнічалі ў трохбаковых мірных перамовах у Абу-Дабі.
Перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным прадстаўнікі Вашынгтона правядуць перамовы з дарадцам Крамля па сувязях са Злучанымі Штатамі Кірылам Дзмітрыевым.
Некаторыя незалежныя аглядальнікі лічаць, што Уіткаф і Кушнер хочуць асабіста расказаць Пуціну пра перамовы ў Абу-Дабі, паколькі асцерагаюцца, што расійская дэлегацыя скажае інфармацыю пра іх вынікі.
Незалежныя каментатары падкрэсліваюць, што расійскі дыктатар таксама атрымлівае ад свайго атачэння скажоныя звесткі пра сітуацыю на фронце.
Падчас перамоваў у Абу-Дабі ўкраінскі бок прадставіў падрабязныя прапановы адносна завяршэння вайны. Расійская дэлегацыя настойвала на абмеркаванні так званай агульнай «архітэктуры бяспекі».
IAR/яс