Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Aльбом Польскага радыё намінаваны на прэстыжную прэмію «Грэмі»

16.11.2026 18:30
Члены журы высока ацанілі шасцідыскавы бокс-сэт, які змяшчае нявыкананыя раней запісы выдатнага польскага джазавага трубача.
Tomasz Stańko  Polish Radio Sessions 1970-1991
«Tomasz Stańko – Polish Radio Sessions 1970-1991»Foto: Cezary Piwowarski/PR2

Музычнае выдавецтва Польскага радыё «Tomasz Stańko Polish Radio Sessions 1970-1991» апынулася сярод намінантаў на прэстыжную музычную прэмію «Грэмі».

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 лютага ў Лос-Анджэлесе.

Aльбом Польскага радыё быў адзначаны ў катэгорыі «Лепшы гістарычны альбом».

Амерыканскія члены журы высока ацанілі шасцідыскавы бокс-сэт, які змяшчае 40 нявыкананых раней запісаў выдатнага джазавага трубача з архіваў Польскага радыё.

Тамаш Станька быў частым госцем у студыях гуказапісу грамадскай радыёстанцыі.

Прэмія «Грэмі» – адна з самых прэстыжных узнагарод у сусветнай музычнай індустрыі. Яе называюць музычным эквівалентам «Оскара».

У гэтым годзе найбольшую колькасць намінацый – 11 спявак атрымала спявачка Рэй.

IAR/аз