Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам на саміце АЦЭС у Кітаі

18.11.2026 07:58
Крэмль паведаміў, што размова тычылася двухбаковых адносін, пераважна ў эканамічнай сферы.
               -   ()
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы на ​​палях саміту лідараў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у ШэньчжэнеSputnik / Вячаслаў Пракоф'еў / пастаўшчык REUTERS.

Уладзімір Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам у кулуарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС). У кітайскі горад Шэньчжэнь прыехалі кіраўнікі некалькіх дзясяткаў краін. Заўтра, 19 лістапада, чакаецца трохбаковая сустрэча Уладзіміра Пуціна, Дональда Трампа і Сі Цзіньпіна.

Пасля сустрэчы расійскага дыктатара з кіраўніком Кітая Крэмль паведаміў, што размова тычылася двухбаковых адносін, пераважна ў эканамічнай сферы. Таксама палітыкі абмеркавалі пытанні, звязаныя з сітуацыяй у свеце. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці закраналі яны тэму расійскага ўварвання ва Украіну.

Выступаючы на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, Уладзімір Пуцін засяродзіўся на ўплыве заходніх санкцый на расійскую эканоміку. Паводле яго слоў, абмежаванні, уведзеныя супраць Расіі, прымусілі краіну развіваць уласныя тэхналогіі і спрыялі ўмацаванню айчыннай прамысловасці.

Аднак незалежныя эканамісты не падзяляюць такой ацэнкі. Яны звяртаюць увагу на дэградацыю расійскай навукі і прамысловасці.

IAR/яс