Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Два расійскія бамбавікі праляцелі паблізу Тайваня

19.11.2026 11:00
Інцыдэнт адбыўся якраз тады, калі ў Шэньчжэне павінна была пачацца сустрэча лідараў Кітая, Расіі і ЗША.
C -95
Cамалёт Ту-95 Autorstwa Photo: RAF/MOD, OGL 2, https://commons.wikimedia.org/wiki/Special:Redirect/page/36739848

Два расійскія бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы праляцелі паблізу Тайваня. Паводле Міністэрства абароны краіны, два самалёты Ту-95 наблізіліся з поўдня, накіраваліся на ўсход ад вострава, а затым адправіліся на паўночны ўсход.

Самалёты былі перахоплены тайванскім знішчальнікам F-16.

Інцыдэнт адбыўся якраз тады, калі ў Шэньчжэне ў Кітаі, павінна была пачацца сустрэча паміж кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам, прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

IAR/аз

Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам на саміце АЦЭС у Кітаі

18.11.2026 07:58
Крэмль паведаміў, што размова тычылася двухбаковых адносін, пераважна ў эканамічнай сферы.

Сяброўскія жэсты прэзідэнта Трампа турбуюць польскія ўлады

19.11.2026 09:00
Узнікае пытанне, ці Трамп большы сябар Пуціна ці нашага прэзідэнта?, — кажа кіраўнік польскага МЗС.