На 12,5 працэнта вырасла колькасць турыстаў, якія скарысталіся аб’ектамі часовага пражывання ў Малдове за першыя дзевяць месяцаў бягучага года (ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — рэд.).
Паводле дадзеных Нацыянальнага бюро статыстыкі, са студзеня па верасень у малдаўскіх гатэлях, пансіянатах і іншых аб’ектах часовага пражывання спынілася 450 000 чалавек.
Больш за палову турыстаў у Малдове складалі замежныя госці, большасць з якіх прыехала з Украіны і Румыніі.
Паводле каментатараў, рост турызму асабліва варты ўвагі ў кантэксце геапалітычнай сітуацыі. Малдова мяжуе з разбуранай вайной Украінай, а яе паветраная прастора неаднаразова парушалася расійскімі беспілотнікамі, некаторыя з якіх упалі на тэрыторыі краіны.
У тым ліку ў апошнія дні падчас чарговага нападу Расіі на Украіну, малдаўскія ўлады зафіксавалі сем парушэнняў паветранай прасторы, а пяць беспілотнікаў разбіліся паблізу населеных пунктаў. З-за гэтага таксама спатрэбілася часовае закрыццё паветранай прасторы.
Нягледзячы на гэтыя пагрозы, у Малдове назіраецца рост турызму. Гэтыя звесткі сведчаць пра тое, што сітуацыя з бяспекай у рэгіёне не перашкаджае замежным турыстам наведваць краіну.
IAR/аз