Беспрацоўе ў Еўразвязе – самае нізкае за апошнія 19 гадоў, Польшча займае 7 месца.
Працэнт беспрацоўных у ЕЗ у чэрвені склаў 6,3%, столькі ж як і ў траўні. У Польшчы зарэгістраваных беспрацоўных было 3,8%. У суме ў сямі краінах беспрацоўе не перавысіла 4%.
Лепш за ўсё сітуацыя выглядала ў Чэхіі, дзе без працы былі няпоўныя 2% грамадзян. У сваю чаргу самая кепская сітуацыя пануе ў Грэцыі, дзе беспрацоўе склала 17,6%, чарговая Гішпанія з 14%, а пасля Італія, дзе ў чэрвені без працы было 9,7%.
Тры краіны з паўднёвай Еўропы змагаюцца таксама з самым высокім беспрацоўем сярод маладых – у Грэцыі яно складае амаль 40%, у Гішпаніі і Італіі каля 30%.
ав