Суд амерыканскага штата Мантана прысудзіў, сярод іншага, нашэнне таблічкі з надпісам «Я махляр». Справа ў тым, што два ашуканцы прыкідваліся ветэранамі.
28-гадовы Раян Морыс быў арыштаваны за ўламанае, а 33-гадовы Трой Нэльсан за валоданне наркотыкаў. Падчас судовага працэсу затрыманыя, з мэтай залагоджвання прысуду, пачалі прыкідвацца ветэранамі. Калі махлярства стала яўным, адбыўся паўторны працэс.
Суддзя Грэг Пінскі падчас судовага працэсу прачытаў імёны ўсех амерыканскіх жаўнераў з Мантаны, якія загінулі ў Іраку і Афганістану. Суддзя падкрэсліў, што не дазволіць прыкідвацца ветэранамі і абвясціў дадатковы прысуд: абавязак хадзіць з таблічкай «Я махляр, а не ветэран».
Апроч нашэння апісаных таблічак, абвінавачаныя павінны ад рукі перапісаць прозвішчы 6 тысяч амерыканскіх жаўнераў, якія загінулі ў Іраку і Афганістану і 40 некралогаў забітых жаўнераў з Мантаны. Таксама махляры павінны выслаць выбачальныя лісты ў ветэранскія арганізацыі.
IAR/эж