У чацвер, 29 жніўня, прайшла ратацыя войскаў гарнізона Народна-вызваленчая армія Кітая ў Ганконгу. Урад КНР называе гэтую аперацыю «руціннай». Аднак у сувязі з масавымі пратэстамі ў аўтаноміі ратацыя гарнізону Ганконгу выклікала вялікую ўвагу з боку грамадскасці.
Афіцыйныя СМІ Кітайскай Народнай Рэспублікі ўсё часцей заяўляюць, што войска можа быць задзейнічана для здушэння пратэстаў на вуліцах былой англійскай калоніі.
Краіны захаду перасцерагаюць Кітай ад падобных крокаў. У прыватнасці, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп крытычна выказаўся пра такі варыянт развіцця падзей. У сваю чаргу КПК расцэньвае такія заявы, як умяшанне ва ўнутраныя справы краіны.
IAR/эж