Беларуская Служба

Тарту стане чарговай Еўрапейскай сталіцай культуры

29.08.2019 12:39
Сёлета Еўрапейскімі сталіцамі культуры з’яўляюцца італьянская Матэра і балгарскі Плоўдзіў.
Muzeum Sztuki Uniwersytetu w estońskim Tartu
Muzeum Sztuki Uniwersytetu w estońskim TartuMarit Valk, lic. CC (wikipedia)

Эстонскі горад Тарту ў 2024 годзе стане адной з Еўрапейскіх сталіцаў культуры. Рэшта гарадоў, які атрымаюць гэты пачэсны тытул будуць абраныя сёлета ўвосень.

За званне Еўрапейскай сталіцы культуры змагаліся адразу два эстонскія гарады – Тарту і Нарва. Тарту – гэта студэнцкі горад, які часта называюць культурнай сталіцай Эстоніі. Перавага Татру над памежнай Нарвай заключаецца ў добра развітай інфраструктуры, багатых традыцыях і бурлівым культурніцкім жыцці.

Сёлета Еўрапейскімі сталіцамі культуры з’яўляюцца італьянская Матэра і балгарскі Плоўдзіў. Раней гэткі пачэсны тытул мелі два польскія гарады – Кракаў і Уроцлаў.

IAR/эж