На фоне падзення курсу нацыянальнай валюты песа ўлады Аргенціны абмежавалі гандаль замежнай валютай. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры. Дакумент быў апублікаваны ў нядзелю, 1 верасня.
Паводле яго, буйным экспарцёрам для куплі замежнай валюты і яе пераводу за мяжу спатрэбіцца дазвол ад Цэнтральнага банка. Фізічныя асобы не змогуць купляць больш за 10 тысяч долараў на месяц. Дзейнічаць такія меры будуць да 31 снежня 2019 года. Гэтымі крокамі ўрад Аргенціны хоча змагацца з эканамічным крызісам у краіне, які няўхільна набірае моц.
Таксама ва ўказе гаворыцца, што дадзеныя захады выкліканыя неабходнасцю «больш шчыльнага рэгулявання гандлю замежнай валютай і неабходнасцю ўмацавання нармальнага функцыянавання эканомікі».
Некаторыя аргенціны знялі свае ашчаджэнні ўжо на мінулым тыдні асцерагаючыся дэфолту. Эканоміка Аргенціны ўжо другі год запар знаходзіцца ў рэцэсіі, а ўзровень беспрацоўя расце. На працягу апошніх 12 месяцаў інфляцыя складала 40%.
паводле dw.com/эж