У выніку выбуху ў сталіцы Афганістана Кабуле загінулі 16 чалавек, 119 атрымалі раненні. Усе забітыя – мірныя жыхары.
Прадстаўнік міністэрства заявіў, што тэрарысты ўзарвалі грузавік напоўнены выбухоўкай.
Адказнасць за тэракт узялі на сябе талібы. Яны заявілі, што зладзілі напад, які быў скіраваны на замежныя сілы. Выбух адбыўся ў Кабульскім раёне, дзе жыве шмат замежнікаў.
Атака супала з заявай амерыканскага перамоўніка ў Афганістане Залмая Халізада, які заявіў, што, калі талібы выканаюць умовы пагаднення аб спыненні агню, ЗША выведуць з краіны 5400 салдат цягам 20 тыдняў.
Пагадненне павінна быць зацверджана прэзідэнтам Дональдам Трампам.
ПР/юл