Ганконг адмаўляецца ад законапраекту аб экстрадыцыі. Прапанаваныя раней змены сталі прычынай пратэстаў, якія працягваліся амаль тры месяцы.
Дэманстранты запатрабавалі адмены зменаў, якія дазвалялі экстрадаваць падазраваных грамадзянаў Ганконга ў Кітай. Дэманстранты таксама патрабавалі павелічэння дэмакратычных свабод.
Пра канчатковую адмову ад законапраекту паведаміла кіраўнік уладаў Ганконга Керы Лам. Паводле Reuters, яна абвясціла гэтую інфармацыю падчас закрытай сустрэчы. Сёння паведаміць пра рашэнне публічна.
аз