Беларуская Служба

ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірана

05.09.2019 12:09
Мінфін ЗША заяўляе, што гэтыя меры накіраваныя супраць буйной сеткі перавозкі грузаў, якая фінансава падтрымлівае іранскае ваеннае і тэрарыстычнае падраздзяленне – атрады «Аль-Кудс» з Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.
флаг ИранаФото: wikipedia.org/By Sonia Sevilla - Own work, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31328918

Міністэрства фінансаў ЗША ў сераду, 4 верасня, абвясціла аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Ірана. Пад рэстрыкцыі Вашынгтона тапілі яшчэ дзевяць фізічных асоб, 16 кампаній і шэсць нафтавых танкераў. Акрамя іранцаў, у ліку асоб, супраць якіх уведзеныя санкцыі, знаходзяцца грамадзяне Індыі, ААЭ і Лівана.

Мінфін ЗША заяўляе, што гэтыя меры накіраваныя супраць буйной сеткі перавозкі грузаў, якая фінансава падтрымлівае іранскае ваеннае і тэрарыстычнае падраздзяленне – атрады «Аль-Кудс» з Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Між тым Тэгеран неўзабаве прыступіць да трэцяга этапу скарачэння сваіх абавязкаў у рамках ядзернай здзелкі, заявіў прэзідэнт Ірана Хасан Рухані ў эфіры тэлеканалу Press TV.

Паводле яго слоў, Тэгеран здыме ўсе абмежаванні з правядзення навукова-даследчых работ, пазначаных у Сумесным усёабдымным плане дзеянняў. Трэці этап уключае ў сябе распрацоўку цэнтрыфуг, дадаў Рухані. Адначасова ён заявіў, што Іран гатовы цалкам вярнуцца да ядзернага пагаднення, калі астатнія ўдзельнікі пагаднення будуць выконваць свае абвязкі.

паводле dw.com/эж