Беларуская Служба

Амерыканскія кангрэсмены крытыкуюць Белы дом

06.09.2019 17:15
За скарачэнне фінансавання на ўмацаванне ўсходняга фланга НАТА супраць расейскай пагрозы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/SARAH SILBIGER Dostawca: PAP/EPA

Згодна з дакладам Пентагона, прадстаўленым Кангрэсу ў наступным годзе на так званую »Еўрапейская ініцыятыва стрымлівання« будзе выдаткавана на 700 мільёнаў долараў менш.

Замест гэтага дадзеныя сродкі пойдуць на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.
Згодна з рашэннем прэзідэнта ЗША, 3,6 мільярда долараў з бюджэту Пентагона ў наступным годзе будзе пераведзена на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, што было галоўным выбарчым абяцаннем Дональда Трампа.

Больш за пятую частку гэтай сумы, або 770 мільёнаў долараў, будуць перасунутыя з бюджэту »Еўрапейскай ініцыятывы стрымлівання« – праграмы па ўзмацненні ўсходняга флангу НАТА, абвешчанай пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Амерыканскія інвестыцыі будуць абмежаваныя ў першую чаргу ў Польшчы, Румыніі, Славаччыне, Люксембургу, Грэцыя ды Іспаніі.

Польшча страціць каля 130 мільёнаў долараў, выдзеленых на 5 ваенных праектаў.

Дэмакраты і некаторыя рэспубліканцы крытыкуюць перанакіраванне ваенных выдаткаў на будаўніцтва сцяны. Крытыкі мяркуюць, што гэта аслабіць бяспеку ЗША ды іх еўрапейскіх саюзнікаў перад пагрозай з боку Расеі.

Прадстаўнікі Белага дому патлумачылі, што змены неабходныя ў звязку з іміграцыйным крызісам на паўднёвай мяжы, і, што яны звязаны з праектамі як на тэрыторыі ЗША, так і за межамі краіны.

ПР/юл