Сёння ў суботу, 7 верасня, пачаўся абмен арыштаванымі і асуджанымі ў Расіі і ва Украіне грамадзянамі дзвюх краін. Cпецборт з украінскімі зняволенымі прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль». У аэрапорце пасажыраў спецборта асабіста сустрэў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Прывітаць рэйс прыйшлі таксама сем'і ўкраінцаў, якія ўтрымліваліся ў Расіі.
У аэрапорце Уладзімір Зяленскі сказаў, што размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным. Бакі дамовіліся, што працягнуць перамовы па нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі (слухайце аўдыё).
Як паведаміў журналістамі расійскі адвакат Мікалай Полазаў, які прадстаўляе інтарэсы ўкраінскіх маракоў, затрыманых расійскімі вайскоўцамі пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года, 24 маракі вызваленыя пад асабістую паруку ўпаўнаважанага Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Людмілы Дзянісавай.
Акрамя таго, расійскі абменны спіс уключае яшчэ прозвішчы 11 асуджаных украінцаў, у тым ліку рэжысёра Алега Сянцова. Украінская пракуратура паведаміла аб падрыхтоўцы абмену ў фармаце «35 на 35». У пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі памілаваў не менш за 12 расіян, уключаных у спіс для вяртання.
вс