Беларуская Служба

З-за моцных дажджоў у Іспаніі пазачынялі школы

12.09.2019 15:25
Стыхія пакінула па дамах больш за чвэрць мільёна вучняў.
Навадненне ў ІспанііEPA/Natxo FrancĂ©s Dostawca: PAP/EPA.

Моцныя дажджы на паўднёвым усходзе Іспаніі прывялі да паводкі ў Валенсіі.

Улады рэгіёну прынялі рашэнне пра закрыццё школ. Было абвешчана пра адмену ўрокаў у 84 муніцыпалітэтах. Больш за 255 тысяч вучняў засталіся ўдома.

Моцны дождж справакаваў хаос на дарогах і затрымкі ў руху грамадскага транспарту.

Рака Кларыяна выйшла з берагоў і затапіла прылеглыя тэрыторыі, іх жыхароў эвакуявалі. Метэаролагі прагназуюць, што моцныя дажджы і моцны вецер захаваюцца над Валенсіяй і Алікантэ да заўтра.

ПР/юл