Украінскі прэзідэнт абвінавачваў ЦВК у прадузятасці. Больш падрабязна з Кіева перадае карэспандэнт Польскага радыё Павал Бушка.
У Вярхоўнай Радзе за звальненне ўсіх 16 членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны прагаласавала больш за 2/3 дэпутатаў. У заяве на звальненне Уладзімір Зеленскі напісаў, што камісія неаднаразова дэманстравала адсутнасць аб'ектыўнасці і нават палітычную прадузятасць.
У якасці прыкладу, украінскі прэзідэнт прывёў сітуацыю з нядаўніх парламенцкіх выбараў, калі ЦВК не зарэгістраваў 28 кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку кандыдатаў прапрэзідэнцкай партыі «Слуга нацыі».
ПР/юл