Беларуская Служба

У Бельгіі ўшаноўваюць польскіх салдат - вызваліцелей Другой Сусветнай вайны

14.09.2019 16:09
Выставы, велапрабегі, ушанаванне памяці загінуўшых воінах – на гэтым месяцы ў Бельгіі адбываецца мноства мерапрыемстваў, прысвечаных унёску Польшчы ў вызваленне гарадоў Фландрыі ад нямецкай акупацыі.
Odjazd czołgów Cromwell VII szwadronu sztabowego. Na czołgu widoczni od lewej: gen. Stanisław Maczek, rotmistrz T. Wysocki.
Odjazd czołgów Cromwell VII szwadronu sztabowego. Na czołgu widoczni od lewej: gen. Stanisław Maczek, rotmistrz T. Wysocki.NAC/Czesław Datka

Сёлета 75-я гадавіна вызвалення.

У верасні 1944 года жаўнеры 1-й танкавай дывізіі генерала Станіслава Мачка вызвалілі значную частку Бельгійскай Фландрыі.
Сёння ў Тыльце амбасада Польшчы ў Бельгіі зладзіла велапрабег па слядах польскіх салдат. У Тыльце таксама адкрылася выстава «Крылы танкаў» пра дывізію генерала Мачка.

У Леапольдсбургу можна паглядзець выставу, прысвечаную аперацыі, бо менавіта з гэтага бельгійскага горада стартавала Самастойная парашутная брыгада генерала Станіслава Сасабоўскага, якая ваявала пад Арнем.

Вераснёвыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню польскіх салдат, завершацца цырымоніяй у Ломелі на найбуйнейшых польскіх ваенных могілках у Бельгіі.

Урачыстасці пройдуць 29 верасня пры ўдзеле прэзідэнта Анджэя Дуды і бельгійскага караля Філіпа.

яс