Беларуская Служба

Арабская кааліцыя пачала ваенную аперацыю ў Емене

20.09.2019 13:06
У выніку былі знішчаныя чатыры абʼекты на поўнач ад еменскага партовага гораду Хадэйда, паведамілі дзяржаўныя саудаўскія СМІ ў ноч на пятніцу, 20 верасня.
Wojna w Jemenie nazywana jest największą współczesną katastrofą humanitarną
Wojna w Jemenie nazywana jest największą współczesną katastrofą humanitarnąPAP/EPA/STRINGER

Мэтай удараў кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй сталі ваенныя аб'екты ў раёне гораду Хадэйда. Канфлікт паміж паўстанцамі-хусітамі і ўрадавымі войскамі Емена працягваецца ўжо некалькі гадоў.

У выніку былі знішчаныя чатыры абʼекты на поўнач ад еменскага партовага гораду Хадэйда, паведамілі дзяржаўныя саудаўскія СМІ ў ноч на пятніцу, 20 верасня. Паводле іх інфармацыі, гэтыя абʼекты выкарыстоўваліся паўстанцамі для зборкі дыстанцыйна кіраваных лодак і марскіх мін і неслі пагрозу бяспецы суднаходства ў Баб-эль-Мандэбскім праліве і паўднёвай частцы Чырвонага мора.

Ўзброены канфлікт у Еменскай Рэспубліцы працягваецца ўжо некалькі гадоў. Яго ўдзельнікамі зʼяўляюцца паўстанцы-хусіты з шыіцкага руху «Ансар Ала», якія захапілі сталіцу кріаны Сану і значную частку паўночных раёнаў краіны, з аднаго боку, і ўрадавымі войскамі Емена, якія атрымліваюць падтрымку ад Саудаўскай Аравіі і Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, – з іншага боку.

паводле dw.com/эж