Беларуская Служба

Траціна жыхароў Нямеччыны неадназначна ставіцца да падзення Берлінскай сцяны

06.11.2019 14:03
Паводле вынікаў даследавання, кожны сёмы апытаны заявіў, што лічыць падзенне Берлінскай сцяны негатыўным падзеяй.
Symboliczne krzyże przypominające o ofiarach Muru Berlińskiego, styczeń 1990
Symboliczne krzyże przypominające o ofiarach Muru Berlińskiego, styczeń 1990DoD/Wikimedia Commons

Больш за палову жыхароў ФРГ як на ўсходзе, так і на захадзе краіны лічаць аб'яднанне Нямеччыны пазітыўнай або вельмі пазітыўнай падзеяй, сведчаць дадзеныя сацыялагічнааг апытання.

Кожны трэці жыхар ФРГ не можа вызначыцца з тым, ці было падзенне сцяны, якая падзяля ГДР і ФРГ, пазітыўнай ці негатыўнай падзеяй. Такія дадзеныя рэпрэзентатыўнага апытання, апублікаваныя нямецкім сацыялагічным інстытутам Ipsos ў аўторак, 5 лістапада, у Гамбургу.

Паводле вынікаў даследавання, кожны сёмы апытаны заявіў, што лічыць падзенне Берлінскай сцяны негатыўным падзеяй. Для параўнання: колькасць немцаў, якія назвалі падзенне сцяны пазітыўным або вельмі пазітыўным як ва Усходняй, так і ў Заходняй Нямеччыне склала крыху больш за палову рэспандэнтаў (57% ва ўсходняй і 54%  ў Заходняй Нямеччыне).

Галоўнай прычынай незадаволенасці сярод удзельнікаў апытання, якія пражываюць у заходніх землях ФРГ, сталі выдаткі, звязаныя з уз'яднаннем краіны, напрыклад павышэнне падаткаў. Некаторыя "вэсі", так  у Нмеччынне прастамоўнай называюць заходніх немцаў, выказвалі таксама незадаволенасць асаблівасцямі менталітэту выхадцаў з ГДР. У прыватнасці, некаторыя заходнія немцы заявілі, што ўсходнія немцы "нічому не навучыліся" пасля аб'яднання краіны і таксама "ніколі не бываюць задаволеныя".

У сваю чаргу, удзельнікі апытання, якія жывуць ва ўсходніх федэральных землях, скардзіліся на розніцу ў даходах і пенсіях ў параўнанні з заходнімі немцамі. Некаторыя выказвалі меркаванне, што падзенне сцяны прывяло да росту беспрацоўя і злачыннасці ў іх рэгіёне, а таксама празмернаму прытоку замежнікаў.

Як растлумачыў кіраўнік праекта ў інстытуце Ipsos Ханс-Петэр Древс, лік апытаных, якія выказалі такое меркаванне, быў такі малы, што сацыёлагі не палічылі патрэбным ўказваць працэнтную колькасць адпаведных адказаў. "У цэлым апытанне паказала, што меркаванні пра падзенне сцяны ва ўсходніх і заходніх немцаў адрозніваюцца не так ужо і моцна", - у якасці падсумавання паведаміў эксперт.

паводле dw.com/эж