Беларуская Служба

У Германіі заўважаецца выразнае падзенне даверу да палітычнай сістэмы

20.11.2019 14:31
У 2015 годзе 81% апытаных немцаў лічыў, што пра сілу Германіі сведчыла ў першую чаргу палітычная стабільнасць, сёння так думае толькі 57% апытаных.
Ангела Мэркель PAP/EPA/FELIPE TRUEBA

На працягу апошніх чатырох гадоў выразна ўпаў давер немцаў да палітычнай сістэмы іх краіны – гэта галоўная выснова апытання, праведзенага вядомым інстытутам грамадскай думкі Allensbach.

У 2015 годзе 81% апытаных немцаў лічыць, што пра сілу Германіі сведчыла ў першую чаргу палітычная стабільнасць. Сёння так думае толькі 57% апытаных. Чатыры гады таму 49% апытаных пазітыўна ацэньвалі якасць кіравання краінай. Цяпер – 26%.

Апублікаваныя вынікі таксама паказваюць, што 2/3 немцаў занепакоеныя напрамкам развіцця палітыкі і партыі. У іх складаецца ўражанне, што там пануе «адсутнасць кіраўніцтва» і «адсутнасць плану працы». Даследчыкі звяртаюць асаблівую ўвагу, што падзенне даверу да палітыкі ідзе ў пары з ацэнкай эфектыўнасці дзяржавы. Цяпер 19% немцаў лічаць, што іх урад – моцны, 58% – слабы.

ав