Лідары 29 краінаў НАТА збіраюцца на саміт з нагоды 70 гадавіны паўстання Альянсу. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп і генеральны сакратара Альянсу Енс Столтэнберг за некалькі гадзінаў да пачатку сустрэчы ў чарговы раз аднесліся да выказванняў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб «мёртвых мазгах хаўрусу». Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў выказванні французскага лідара «паскуднымі»:
-Прэзідэнт Макрон казаў пра смерць мазгоў, гэта было вельмі абразлівае для многіх сілаў, у тым ліку і для чалавека, які робіць так многа, кіруючы Альянсам. НАТА адыгрывае важную ролю, асабліва зараз, калі становіцца ўсё больш эластычным.
Генсек НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што НАТА дзейнічае актыўна і спраўна.
Саміт краінаў блоку НАТА распачнецца ўвечары. Падчас сустрэчы Паўночнаатлантычнага альянсу ў Лондане лідары краінаў-удзельніц хаўрусу ў першую чаргу абмяркуюць яго будучыню. Лонданскі саміт распачнецца з урачыстага прыёму ў рэзідэнцыі Елізаветы ІІ, у Бакінгемскім палацы.
IAR/эж