Беларуская Служба

Прэзідэнты Расіі і Украіны абавязаліся прывесці да поўнага спынення агню на ўсходзе Украіны

10.12.2019 12:55
Уладзімір Пуцін, Уладзімір Зяленскі, Ангела Мэркель і Эманюэль Макрон сустрэліся ў Парыжы ў нармандскім фармаце.
Саміт нармандскай чацвёркі PAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

Бакі таксама пагадзіліся імкнуцца да абмену вязнямі па прынцыпе «усе за ўсіх» яшчэ да канца бягучага году. Лідары выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі. Уладзімір Пуцін запэўніў, што яго краіна хоча закончыць канфлікт ва Украіне:

- Расія будзе рабіць усё, што да яе належыць, каб усе праблемы былі вырашаныя, а канфлікт канчаткова закончаны. Але я хачу падкрэсліць, што важна, каб бакі канфлікту размаўлялі. Каб быў непасрэдныя дыялог. Ніводзін канфлікт у свеце не быў вырашаны без дыялогу паміж яго бакамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоць ацаніў, што аднаўленне дыялогу з расійскім прэзідэнтам было «вельмі пазітыўным», то сказаў, што пасля сустрэчы шмат пытанняў было без адказу. Украінскі прэзідэнт сказаў, што яго краіна павінна мець поўны кантроль над сваёй тэрыторыяй на ўсходзе:

- Нельга дасягнуць кампраміс у справе нармалізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны ў выніку пазбаўлення яе тэрыторыі, вызначанай міжнароднымі межамі. Мы ўсе ведаем, што для кожнага ўкраінца і Данбас, і Крым – гэта Украіна.

Ангела Мэркель і Эманюэль Макрон ацанілі, што падчас саміту нармандскай чацвёркі зроблены прагрэс у пытанні вяртання міру ва Украіне.

ав