Беларуская Служба

У шпіталі ў чэшскай Остраве застрэленыя шэсць чалавек

10.12.2019 14:42
Усе пацярпелыя былі пацыентамі. Забойца здзейсніў самагубства.
Острава PAP/EPA/LUKAS KABON

Здарэнне адбылося ў 7 раніцы. Злачынца адкрыў агонь у прыёмным пакоі аддзялення траўматалогіі. Шэсць чалавек загінулі, двое цяжка параненыя. Забойства здзейсніў 42-гадовы мужчына. Падчас паліцэйскай аперацыі ён застрэліўся.

Паліцыя прыехала на месца праз некалькі хвілін з моманту забойства. Функцыянеры знайшлі аўтамабіль, каля якога ляжаў мужчына. Аказалася, што гэта быў забойца. Мужчына пасля самабойства яшчэ праяўляў прыкметы жыцця, але нягледзячы на рэанімацыю ён памёр.

Загінулі шэсць чалавек – тры жанчыны і трое мужчын. На месцы памерлі пяць чалавек, адзін падчас аперацыі. Усе пацярпелыя былі пацыентамі. Мужчына страляў з пісталету, з блізкай адлегласці, цэлячы ў галаву ці шыю ахвяр.

ав