Беларуская Служба

Сёння адзначаецца Дзень правоў чалавека

10.12.2019 17:09
Правы чалавека парушаюцца на кожным кантыненце, аднак, больш за ўсё ў Афрыцы, Азіі і Паўднёвай Амерыцы.
       ,            ,
Хлопчык носіць кайданкі і ланцугі падчас акцыі пратэсту, каб прадэманстраваць салідарнасць з жыхарамі Кашміра ў Дзень правоў чалавека ў Музаффарабадзе, Пакістан PAP/EPA/AMIRUDDIN MUGHAL

Сёння адзначаецца Дзень правоў чалавека. Гэта нагода, каб расказаць, як часта парушаюцца правы чалавека і пра абавязак іх выконваць. Экспертка міжнароднага права і правоў чалавека, кандыдат навук Марта Петрас-Эйхбэргер з Жэшава гаворыць, што правы чалавека парушаюцца на кожным кантыненце, аднак, больш за ўсё ў Афрыцы, Азіі і Паўднёвай Амерыцы.

У самай цяжкай сітуацыі знаходзяцца групы, якія не маюць доступу да адукацыі, жанчыны і дзеці, а таксама людзі, якія імігравалі ў іншую краіну і не здольныя інтэгравацца з грамадствам:

- Іх пераследуюць па вельмі розных прычынах. Не толькі па прычыне рэлігіі ці палітычных поглядаў, а вельмі часта з-за этнічнай прыналежнасці. Адбываюцца жахлівыя забойствы, калецтва, нечалавечыя адносіны. Мы ў Еўропе адзвычаіліся ад гэтага.

Паводле Марты Петрас-Эйхбэргер патрэбны эфектыўны кантроль за выконваннем правоў чалавека і санкцыі ў дачыненні да краін, якія парушаюць гэтыя правы.

Дзень правоў чалавека адзначаецца 10 снежня па ініцыятыве ААН.

ав