Беларуская Служба

Польшча і Нідэрланды размаўляюць пра двухбаковае супрацоўніцтва

11.12.2019 15:16
У Гаазе адбываецца 29-я Утрэхцкая канферэнцыя - цыклічная сустрэча польскіх і галандскіх дыпламатаў і міністраў.
Яцэк Чапутовіч PAP/Piotr Nowak

У Гаазе адбываецца 29-я Утрэхцкая канферэнцыя. Гэта цыклічная сустрэча польскіх і галандскіх дыпламатаў і міністраў. У перамовах прымаюць удзел, між іншым, кіраўнікі Міністэрстваў замежных спраў абедзвюх краін - Яцэк Чапутовіч і Стэф Блок.

Абодва міністры падкрэслілі значэнне супрацы паміж Польшчай і Нідэрландамі, а таксама навязалі да спрэчных тэмы, якія будуць закранацца падчас перамоў.

Паводле Яцэка Чапутовіча, Польшча і Нідэрланды адрозніваюцца, напрыклад, у стаўленні да будучага бюджэту Еўрасаюза і справы яго пашырэння на Заходнія Балканы.

- На мой погляд, нядаўняе рашэнне Еўрапейскай рады адкласці пачатак перамоў з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй было памылкай. Засталося расчараванне ў тых, хто цяжка працаваў над выкананнем адпаведных крытэрыяў, неабходных для пачатку перамоваў аб уступленні. Гэтае рашэнне падарвала аўтарытэт Еўрасаюза на Балканах. Цяпер мы павінны паспрабаваць выправіць гэтую памылку.

У сваю чаргу кіраўнік міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Стэф Блок закрануў тэму вяршэнства закона ў краінах Еўрасаюзa.

- Тут мы абменьваемся інфармацыяй, размаўляем і можам таксама выказваць сваю заклапочанасць. Заклапочанасць адносна роўных правоў і падзеяў, якія аказваюць уплыў на дэмакратыю і вяршэнства закона. Гаворка ідзе таксама пра тое, што незалежная судовая сістэма і прыкметы дэмакратыі такія, як дыялог і права на супраціў, падвяргаюцца ціску з боку Еўрасаюза.

Утрэхцкія канферэнцыі ладзяцца ўжо 20 гадоў. Першапачаткова іх мэтай было атрыманне падтрымкі для Польшчы, якая рыхтавалася да ўступлення ў Еўрапейскі Саюз. У апошнія гады ў рамках дыпламатычнай канферэнцыі палітыкі размаўляюць пра ўзаемнае супрацоўніцтва і еўрапейскую палітыку.

аз