Ансамбль песні і танца «Сілезія» сёння дае апошні канцэнтр свайго турнэ па Злучаных Штатах і Канадзе. Гастролі завяршае выступ перад палякамі Чыкага.
21 снежня калектыў «Сілезія» выступаў у горадзе Вілоў-Спрінгс, штат Ілінойс, канцэртная праграма ўключала ў сябе не толькі народныя песні. Аналагічны змест будзе прадстаўлены ў касцёле святога Фэрдынанда ў Чыкага.
Дырэктар легендарнага хору «Сілезія» Збігнеў Церняк звярнуў увагу на тое, што выступы сілезскага калектыву выклікаюць фуроры:
-У нас выдатныя апрацоўкі, у тым ліку вельмі добрыя аранжыроўкі калядак. Напрыклад, прыгожае патрыятычная калядка «Polonez Kolęda», якая шчыльна звязаная з гісторыя нашай краіны. Адначасова мы заспяваем некалькі вясёлых класічных калядак. Кожны глядач знойдзе нешта для сябе, нават той якія не знаёмы з нашай творчасцю.
Ансамбль «Сілезія» распачаў турнэ па ЗША на пачатку снежня. За гэты час «Сілезія» дала 19 канцэртаў у розных гарадах Злучаных Штатаў і Канады. 23 снежня музыкі вяртаюцца дадому.
IAR/эж