Беларуская Служба

Германія думае над выплатай жыхарам прэмій за будову ветравых фермаў

02.01.2020 14:52
Усё больш гарадоў і гмін пратэстуюць супраць будовы на іх тэрыторыі ветракоў.
ВетракіFree-Photos/pixabay.com/CC0

Федэральны ўрад Германіі задумваецца над выплатай грашовых прэмій узамен за нязручнасці, якія вынікаюць з будовы пад іх вокнамі ветравых фермаў. Усё больш гарадоў і гмін пратэстуюць супраць будовы на іх тэрыторыі ветракоў.

Ініцыятарам праекту з’яўляецца Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі. Спецыяліст гэтай партыі па пытаннях экалогіі Маціяш Мерш сказаў, што прэміі за ветракі павінны зменшыць пратэсты жыхароў супраць будовы ў іх ваколіцах фермаў:

- Мы павінны стварыць непасрэдны спосаб заахвочвання для жыхароў, паколькі толькі гэта дасць магчымасць планаваць развіццё аднаўляльнай энергіі.

СМІ сцвярджаюць, што ў апошнія месяцы ў Германіі наступіў прастой у развіцці ветравой энергіі, што сур’ёзна пагражае нямецкім планам, каб у 2030 годзе ўдзел аднаўляльнай энергіі складаў 65% усёй энергіі ў краіне.

ав