Каля 250 тысяч мігрантаў накіроўваюцца з паўночна-заходняга сірыйскага рэгіёну Ідліб у напрамку Турцыі – паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган. Ён дадаў, што Анкара стараецца не дапусціць, каб яны перасеклі мяжу.
У Турцыі знаходзіцца каля 3,7 млн сірыйскіх уцекачоў, гэта самая вялікая шчыльнасць мігрантаў у свеце. Улады ў Анкары баяцца новай хвалі мігрантаў з Ідлібу, кантраляванага джыхадыстамі.
Там жыве каля 3 млн чалавек. Многія з іх гэта перасяленцы з іншых частак Сірыі, ахопленых вайной. Міграцыя з’яўляецца наступствам завастрэння канфлікту ў гэтым рэгіёне – урадавыя сілы Расіі і Сірыі ў мінулым месяцы павялічылі бамбардзіроўку гэтай тэрыторыі.
З пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе загінулі там больш за 370 тысяч чалавек.
ав