У Парыжы ў суботу, 4 студзеня, прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць пенсійнай рэформы. Да акцыі, арганізаванай прафсаюзамі, далучыліся актывісты Руху «жоўтых камізэлек». Дэманстранты запатрабавалі ад прэзідэнта Эмануэля Макрона адмовіцца ад пенсійнай рэформы. У Марсэлі шэсце пратэсту таксама было арганізаванае на заклік мясцовага міжпрафсаюзнага аб'яднання.
5 студзеня пачынаецца другі месяц забастоўкі супраць пенсійнай рэформы. Найбуйнейшыя прафсаюзы заклікалі сваіх прыхільнікаў далучыцца да страйку і выйсці на масавыя акцыі пратэсту 9 і 11 студзеня. У аўторак, 7 студзеня, павінны прайсці чарговыя перамовы ва ўрадзе, аднак, Эмануэль Макрон заявіў у сваім навагоднім звароце, што не намерваецца адмаўляцца ад рэформы.
паводле rfi.fr/эж