Прэм’ер міністр Японіі Сіндза Абэ пацвердзіў планы Японіі выслаць на Блізкі Усход сілы самаабароны. Перад усім гаворка ідзе пра Армузскі праліў. Сілы самаабароны будуць запэўніваць бяспеку суднам, якія транспартуюць нафту ў Японію.
Праз Армузскі праліў перавозіцца 1/5 усёй нафты свету. Японскія патрульныя самалёты распачнуць аперацыю па ахове суднай ужо ў студзені. Эсмінец ВМС Японіі, верагодна, далучыцца да місіі ў лютым.
Адначасова прэм’ер Японіі заклікаў міжнародную супольнасць прыняць захады з мэтай дээскалацыі напружання на Блізкім Усходзе. Сіндза Абэ выразіў занепакоенасць сітуацыяй у гэтым рэгіёне, якая пачала ўскладняцца пасля ліквідацыі Касэма Сулеймані.
PR/эж