Яшчэ 7 чалавек унесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Звязу за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Санкцыі ахопліваюць адказных за правядзенне незаконных выбараў у анексаваным Крыме, якія прайшлі летась у верасні.
Рашэнне аб пашырэнні санкцый прынялі міністры па еўрапейскіх справах 28 краін Еўразвязу на сустрэчы ў Бруселі. Новым фігурантам спісу будзе забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, а іх фінансавыя актывы ў Еўропе будуць замарожаныя.
Палітычная згода на пашырэнне санкцыйнага спісу, была дасягнутая яшчэ летась. Сярод краін, якія настойвалі на гэтым была, у прыватнасці, Польшча.
У цяперашні час санкцыйны спіс аб’яднанай Еўропы, у якім фігуруюць прозвішчы датычных да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, налічвае 177 чалавек і 44 кампаніі.
IAR/эж