Беларуская Служба

Расійскі прэм’ер загадаў закрыць мяжу з Кітаем

30.01.2020 13:23
З сённяшняга дня на Далёкім Усходзе Расія закрыла мяжу з Кітаем для барацьбы з віруснай інфекцыяй.
- .    .
Кітайска-расійская мяжа. Здымак мае ілюстрацыйны характар.PA/EyePress Dostawca: PAP/EPA

У чацвер раніцай прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне аб закрыцці расійскай мяжы на Далёкім Усходзе для барацьбы з распаўсюджваннем віруснай інфекцыі, успышка якой адбылася ў Кітаі, паведаміла ТАСС.

Мішусцін паведаміў на пасяджэнні ўрада, што распараджэнне «пайшло ў працу». Прэмʼер-міністр паабяцаў, што 30 студзеня ўрад праінфармуе ўсіх аб мерах, прынятых для барацьбы з распаўсюджваннем віруснай інфекцыі.

Кіраўнік урада даручыў віцэ-прэмʼеру Таццяне Голікавай штодня інфармаваць расіян аб прафілактыцы і папярэджанні распаўсюджвання новага тыпу каронавіруса.

юл