Беларуская Служба

ЗША падтрымаюць Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй

31.01.2020 15:14
Пампеа і Прыстайка абмеркавалі, між іншым, паглыблення стратэгічнага партнёрства, развіццё ваеннага і эканамічнага супрацоўніцтва.
.  .
М.Пампеа і У.Зяленскі PAP/EPA/STR

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа падчас сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных спраў Украіны Вадзімам Прыстайкам запэўніў у поўнай падтрымцы ЗША для Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі, паведамляе Міністэрства замежных спраў Украіны.

Падчас «вельмі канструктыўнай сустрэчы» Пампеа і Прыстайка абмеркавалі, між іншым, паглыблення стратэгічнага партнёрства паміж Злучанымі Штатмі і Украінай, развіццё ваеннага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі, – паведаміла прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Кацярына Зяленка ў сацыяльнай сетцы Twitter.

Пампеа прыбыў ва Украіну ў чацвер вечарам. У сваіх сацыяльных сетках ён запэўніў, што «падтрымка ЗША для Украіны з'яўляецца непахіснай». «Падчас сустрэчы з украінскай удай, я маю намер падкрэсліць гэта, і абмеркаваць шляхі паглыблення нашага стратэгічнага партнёрства і ўмацаванне пазіцыі Украіны як свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы», – дадаў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.

У пятніцу Пампеа таксама правёў перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і міністрам абароны Андрэем Загароднюком. Пасля сустрэчы з Пампеа прэзідэнт Зяленскі заявіў, што гатовы ляцець у ЗША хоць заўтра, калі ў яго будзе пакет важных для Украіны дамоўленасцяў, якія ён зможа там падпісаць.

Пасля Украіны дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа наведае Беларусь, Казахстан ды Узбекістан.

PAP/unian/эж