Землятрус магнітудай 5,7 балаў па шкале Рыхтэра ўдарыў па памежнаму рэгіёну паміж Турцыяй і Іранам.
Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі заявіла, што загінулі сем чалавек. Шмат людзей трапілі пад завалы пад разбуранымі будынкамі.
Землятрус меў месца ў сейсмічна актыўным абшары, дзе часта здараюцца трасенні.
У сваю чаргу іранскія ўладаў ня маю інфармацыі пра колькасць пацярпелых і панесеныя страты. У гэтым рэгіёне знаходзяцца некалькі дзясяткаў невялікіх вёсак. Ратавальныя групы ўжо накіраваліся на месца здарэння.
У мінулым месяцы землятрус на ўсходзе Турцыі забіў 40 чалавек і моцна пашкодзіў жылыя будынкі.
ПР/юл