Беларуская Служба

На выходных 11 старонак італьянскай газеты займалі некралогі

16.03.2020 11:53
«Гэта паказвае, якая трагедыя там адбываецца».
Каранцін у ІталііPAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

У Італіі гавораць, што на старонках лакальнай газеты, якая выходзіць з 1880 году, лепш за ўсё відаць трагедыю, якая там адбываецца. Кожны дзень расце колькасць старонак, задрукаваных некралогамі і ўспамінамі пра памерлых.

«Гэтая сітуацыя нас больш хвалюе як людзей, чым журналістаў. Мы прызвычаеныя глядзець і расказваць пра самыя трагічныя падзеі, а такога мы ніколі не спадзяваліся», – сказаў агенцтву «Анса» галоўны рэдактар «L'Eco di Bergamo».

Альберта Сэрэсолі дадаў: «Ніколі не ўяўляў сабе, што буду глядзець на гэтыя ўсе старонкі з некрологамі. Мы змагаемся з гэтым подлым ворагам, які нябачны і забірае нашых цудоўных старых, а гэта яны прычыніліся да таго, што правінцыя такая цудоўная».

«Сярод памерлых мы бачым таксама людзей, якіх мы сустракалі на вуліцы, сяброў і мы не ў стане прызвычаіцца», – падкрэслівае галоўны рэдактар газеты.

У Італіі назіраецца самая вялікая колькасць актыўных выпадкаў заражэння каранавірусам.

ав