Беларуская Служба

Перад расійскім консульствам у Львове прайшоў пікет

16.03.2020 16:06
Крымскія татары і ўкраінскія нацыянальныя асяроддзі нагадалі ў Львове, што распачаўся шосты год акупацыі Крыму.
Пікет у ЛьвовеFot.: Wojciech Jankowski/Kurier Galicyjski

Крымскія татары і ўкраінскія нацыянальныя асяроддзі нагадалі ў Львове, што распачаўся шосты год акупацыі Крыму і ўдзелу ў размовах на тэму канфлікту ў Данбасе.

Мітынг быў элементам агульна ўкраінскіх пратэстаў, з якіх самы буйны быў у Кіеве. Гэта быў ужо другі пратэст у рамках Супраціву капітуляцыі ў Львове. Днём раней пратэставалі ў цэнтры Львова.

Старшыня Дабрачыннага фонду «Хайтарма» Энвер Бэкіраў сказаў, што тэрор на Крыме, скіраваны супраць крымскіх татараў, ідзе безупынна:

- Некалькі дзён таму была чарговая аперацыя спецслужбаў. На некалькі падворкаў крымскіх татараў у розных месцах паўвыспы ў 4-ы раніцы ўварваліся без ніякіх судовых дакументаў. Выкручвалі рукі і кідалі на падлогу. Дзеці спяць, а яны пачынаюць у чатыры раніцы выломваць замкі ў кватэрах. Калі нічога не знаходзяць, то падкідваюць забароненую літаратуру, нейкія субстанцыі. Калі адбыўся абмен ваеннапалоннымі, то ў спісе быў толькі адзін крымскі татарын Эдэм Бэкіраў. Цяпер расійскі бок кажа пра 86 татарскіх прозвішчаў. Пэўна частку выпусцяць, але потым арыштуюць яшчэ больш.

На дэманстрацыі было каля 50 чалавек. Гэта была апошняя з запланаваных крымскімі татарамі са Львова падзея па ўшанаваніі шостай гадавіны анэксіі Крыму.

ав


Пікет у Львове Пікет у Львове