Беларуская Служба

Бэні Ганц атрымаў місію ўтварэння ўраду ў Ізраілі

17.03.2020 10:10
Палітык заявіў, што ў абліччы эпідэміі каранавірусу ён хоча як мага хутчэй стварыць урад нацыянальнай еднасці.
Прэзідэнт Ізраіля Рэвен Рыўлін уручае ліст аб назначэнні кіраўніку палітычнай партыі "Сінія і Белыя" Бені Ганцу ў рэзідэнцыі прэзідэнта ў ЕрусалімеPAP/EPA/ABIR SULTAN

Лідару апазіцыі Бэні Ганцу даручылі місію фармавання новага ўраду ў Ізраілі. Палітык заявіў, што ў абліччы эпідэміі каранавірусу ён хоча як мага хутчэй стварыць урад нацыянальнай еднасці.

Прэм’еру Нэтаньяху да кааліцыі не хапае тры мандаты. Бэні Ганц нязначна прайграў нядаўнія выбары ў Ізраілі, але, праўдападобна, гэта менавіта ён будзе ў стане стварыць кааліцыю ва ўрадзе. Нявыключана, што ў склад кабінету міністраў увойдзе партыя правага напрамку Нэтаньяху «Лікуд», якая кіруе Ізраілем.

Цырымонія даручэння лідару апазіцыі ўтварэння ўраду прайшла ў цяні падзей, звязаных з каранавірусам. У незвычайных умовах учора прысягу прынялі парламентарыі ў мясцовым Кнэсэце. Новыя дэпутаты складалі прысягу ў малых групах па некалькі чалавек у пустой залі. Усё для таго, каб мінімалізаваць рызыку заражэння каранавірусам.

Сакавіцкія выбары былі трэцім галасаваннем у Ізраілі на працягу году. Папярэднія выбары не закончылі палітычнага крызісу ў краіне. Не ўдалося атрымаць большаснай кааліцыі. Цяпер Бэні Ганц мае 28 дзён на стварэнне ўраду.

Абвінавачаны ў карупцыі былы прэм’ер Бэньямін Нэтаньяху павінен быў сёння стаць перад судом, але па прычыне пандэміі пачатак суду адкладзены на два месяцы.