Беларуская Служба

Еўрагрупа не дамовілася аб дапамозе Італіі

08.04.2020 09:47
Прынцыповым праціўнікам сумесных бондаў заўсёды была Германія, яе рашуча падтрымліваюць Аўстрыя, Нідэрланды, Фінляндыя і Эстонія.
Pandemia koronawirusa we Włoszech
Pandemia koronawirusa we WłoszechPAP/EPA/STEFANO CAVICCHI

Перамовы Еўрагрупы па пытанні аб антыкрызіснай эканамічнай падтрымцы працягнуцца 9 красавіка. Міністры фінансаў еўразоны не змаглі дамовіцца пра памер дапамогі Італіі. Пра гэта ў сераду, 8 красавіка, паведаміў старшыня Еўрагрупы Марыу Сентэну.

«Пасля 16 гадзін абмеркаванняў мы наблізіліся да пагаднення, але пакуль не дасягнулі яго», – напісаў дзяржміністр фінансаў Партугаліі Сентену. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра рашэнне дзвюх задач. Па-першае, у Еўразвяза была створана магутная Фінансавая сетка бяспекі на фоне пандэміі каранавіруса -« для абароны працоўных, фірмаў і краін». Па-другое, удзельнікам еўразоны неабходна выпрацаваць «салідны план аднаўлення» нацыянальных эканомік.
Паводле крыніц агенцтва Reuters, асноўным спрэчным момантам на перамовах сталі рознагалоссі Італіі і Нідэрландаў па пытанні аб тым, на якіх умовах урады краін еўразоны будуць прыцягваць крэдыты для барацьбы з эпідэміяй. Гэта супярэчнасць пакуль не дае ўзгадніць новы пакет дапамогі супольнасці аб'ёмам у паўтрыльёна еўра для пераадолення наступстваў пандэміі новага віруса.

Прэмʼер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ напрыканцы сакавіка папярэдзіў, што ЕЗ пазбавіцца свайго прызначэння, калі не здолее выпрацаваць сурʼёзны адказ на пандэмію каранавіруса і на звязаны з ёй крызіс. Яго заява служыла заклікам да першай у гісторыі ЕЗ эмісіі агульнаеўрапейскіх бондаў («каранабондаў») для прыцягнення запазычанняў з мэтай стымулявання эканомікі і падтрымкі найбольш пацярпелых ад пандэміі краін Супольнасці. На іх выпуску настойваюць, у прыватнасці, Італія і Іспанія.

Прынцыповым праціўнікам сумесных бондаў заўсёды была Германія, яе рашуча падтрымліваюць Аўстрыя, Нідэрланды, Фінляндыя і Эстонія.

паводле dw.com/эж