«Нельга дапусціць, каб такія варварскія злачынствы калі-небудзь паўтарыліся. Праўду не ўдасца схаваць. Разам з усёй Польшчай, памятаючы пра 80-ю гадавіну Катынскага злачынства і 10-ю гадавіну Смаленскай катастрофы, мы выказваем нашу шчырую падтрымку і салідарнасць», – сказана ў лісце міністру замежных спраў Польшчы Яцэку Чапутовічу ад кіраўніка літоўскай дыпламатыі Лінаса Лінкявічуса.
Кіраўнік МЗС запэўнівае, што Літва памятае пра нябожчыка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і ўсіх, хто 10 гадоў таму загінуў у катастрофе пад Смаленскам.
«Гэта былі таксама нашы сябры, на якіх мы заўсёды маглі пакласціся ў цяжкую хвіліну. Таму іх страта з'яўляецца таксама нашай незаменнай стратай, якую мы перажываем у глыбокім смутку», – сказана ў лісце.
Лінас Лінкявічус нагадаў, што на дадзены момант абедзве краіны павінны працягваць змагацца са спробамі перапісвання гісторыі. Ён успомніў аб рэзалюцыі, прынятай літоўскім парламентам, якая асуджае расійскую палітыку гістарычнага рэвізіянізму, а таксама распаўсюджванне дэзінфармацыі.
У завяршэнні ліста Лінас Лінкявічус выказаў надзею на тое, што, чэрпаючы сілы з слаўнага мінулага, абедзве краіны змогуць супрацьстаяць сучасным выклікам.
ав