Беларуская Служба

Адкрытага агню вакол ЧАЭС ужо няма

14.04.2020 12:46
Улады Украіны запэўніваюць, што аб'ектам электрастанцыі нічога не пагражае, а таксама няма небяспекі пагаршэння радыяцыйнага фону.
Czarnobyl
Czarnobylshutterstock.com/mashcam.de

На тэрыторыі, ахопленай пажарамі ў Чарнобыльскай зоне, прайшоў дождж. Паводле інфармацыі пажарных, адкрытага агню ўжо няма.

Пажары ў зоне адчужэння ЧАЭС працягваюцца 10 дзён. У нядзелю пажар назіралі на тэрыторыі закрытай Чарнобыльскай АЭС. Як паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях, сёння пры тушэнні пажараў на Чарнобыльскай АЭС працуе больш за 400 пажарных і амаль 100 адзінак спецтэхнікі. Пажар тушаць таксама з паветра.

Улады Украіны запэўніваюць, што аб'ектам электрастанцыі нічога не пагражае, а таксама няма небяспекі пагаршэння радыяцыйнага фону.

Польскае Нацыянальнае агенцтва па атамнай энергіі сцвярджае, што лясны пажар ваколіцах Чарнобыля і Прыпяці не нясе пагрозы для Польшчы.

Беларускі Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання паведамляе, што станам на 14 красавіка радыяцыйны фон у Беларусі стабільны, магутнасць дозы гама-выпраменьвання адпавядае норме. Як і раней, павышаныя ўзроўні гама-выпраменьвання назіраюцца ў Брагіне і Слаўгарадзе, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання.

PAP/IAR/BELTA/эж