Беларуская Служба

Нямеччына паслабляе сацыяльныя абмежаванні

16.04.2020 08:30
У той жа час большасць строгіх абмежаванняў на сацыяльныя кантакты, якія былі ўведзеныя 16 і 23 сакавіка ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса і захоўваюцца да 3 траўня ўключна.
Witryna jednej z księgarń we Frankfurcie nad Menem w dobie pandemii koronawirusa
Witryna jednej z księgarń we Frankfurcie nad Menem w dobie pandemii koronawirusaPAP/EPA/ARMANDO BABANI

З панядзелка, 20 красавіка, там будзе дазволена праца крам з гандлёвай плошчай да 800 квадратных метраў. Такое рашэнне ў сераду, 15 красавіка, прынята па выніках нарады канцлера ФРГ Ангелы Меркель з прэм'ер-міністрамі 16 федэральных зямель Нямеччыны. Вышэйзгаданыя крамы павінны забяспечыць умовы гігіены і не дапускаць навалы пакупнікоў. Незалежна ад памеру, могуць адкрыцца ўсе аўтасалоны, кнігарні, велакрамы.

Гэта першае рашэнне па змякчэнні каранцінных захадаў у Нямеччыне. У той жа час большасць строгіх абмежаванняў на сацыяльныя кантакты, якія былі ўведзеныя 16 і 23 сакавіка ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса і захоўваюцца да 3 траўня ўключна. Грамадзянам настойліва рэкамендавана насіць ахоўныя маскі ў грамадскім транспарце і пры наведванні крамаў.

Да далейшых распараджэнняў застаюцца зачыненымі кавярні, рэстараны і бары. І па-ранейшаму забароненыя сходы ў цэрквах, мячэцях і сінагогах. Канцэрты і іншыя масавыя мерапрыемствы застаюцца пад забаронай да 31 жніўня. Гасцініцы змогуць працаваць толькі для пастаяльцаў, якія здзяйсняюць службовыя паездкі, але там нельга будзе спыняцца турыстам.

4 траўня змогуць адкрыцца цырульні, яны павінны забяспечыць працу з выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай абароны. Таксама школы могуць аднавіць працу 4 траўня.

Паводле рашэння Міністэрства ўнутраных спраў ФРГ, кантроль на межах з пяццю суседнімі дзяржавамі – Аўстрыяй, Швейцарыяй, Францыяй, Люксембургам і Даніяй застаецца. Перасякаць гэтыя межы могуць жыхары, якія працуюць у гэтых краінах, і кіроўцы грузавога транспарту. Паветранае злучэнне па-ранейшаму закрытае з Італіяй і Іспаніяй. Адкрытая мяжа з Бельгіяй і Нідэрландамі.

паводле dw.com/эж