Беларуская Служба

Канада павялічвае фінансаванне СААЗ, але патрабуе тлумачэнняў

22.04.2020 12:26
У выніку COVID-19 памерлі каля 180 тысяч жыхароў планеты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Szilard Koszticsak

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо абвясціў аб павелічэнні фінансавай падтрымкі Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя. У той жа час канадскі лідар патрабуе ад яе падрабязных тлумачэнняў аб прыродзе пандэміі і крыніцах яе паходжання. Джасцін Трюдо нагадаў, што Канада плоціць СААЗ дзясяткі мільёнаў долараў штогод:

- Мы працягваем нашу падтрымку Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя. Гэта асабліва важна падчас пандэміі. Але мы павінны атрымаць добры адказ, каб абараніць краіну, планету ад яшчэ адной магчымай пандэміі.

У Канадзе зафіксавана 40 тысяч выпадкаў каранавіруса. Памерлі каля 2 тысяч чалавек.

Некалькі дзён таму прэзідэнт ЗША Дональд Трампа абвінаваціў СААЗ у няправільнай рэакцыі на ўспышку каранавіруса. На яго думку, распаўсюджванне віруса можна было б кантраляваць на ранняй стадыі, калі б своечасова былі прынятыя правільныя і скаардынаваныя меры. Дональд Трампа таксама прыгразіў прыпыніць фінансаванне Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя.

На сённяшні дзень ва ўсім свеце каранвірусам новага тыпу заражана больш за 2,5 млн чалавек. У выніку COVID-19 памерлі каля 180 тысяч жыхароў планеты.

IAR/эж