Зніжэнне колькасці выпадкаў каранавіруса, стабілізацыя патоку шпіталізаваных хворых – гэта сігналы аб тым, што эпідэмія на Брытанскіх выспах запавольваецца. Пра гэта 22 красавіка ўвечары заявіў галоўны лекар Англіі Крыс Уіці:
- Мы бачым пэўную тэндэнцыю: колькасць скарачаецца на працягу пэўнага часу, прыкладна з восьмага красавіка. Аднак гэта не рэзкае зніжэнне. І калі мы паглядзім на колькасць людзей, якія трапляюць у лякарні, то сітуацыя альбо паляпшаецца, што лепш за ўсё відаць у Лондане, альбо стабілізуецца, як у Англіі, Уэльсе, Шатландыі, так і ў Паўночнай Ірландыі.
Крыс Уіці падкрэсліў, што больш няма рэзкага павелічэння ліку смерцяў, хоць галоўны лекар Англіі папярэдзіў, што прыклад іншых краін паказвае, што ўсё адно наперадзе працяглы перыяд з высокімі адсоткам лятальных выпадкаў.
У Злучаным Каралеўстве налічваецца прыкладна 133,5 тысячы носьбітаў каранавіруса новага тыпу, у выніку COVID-19 памерлі 18100 падданых Яе Вялікасці.
IAR/theguardian.com/эж