Беларуская Служба

Чэхія адмяняе агульнанацыянальны каранцін

24.04.2020 09:49
Дагэтуль у Чэхіі налівалася 7033 носьбітаў каранавіруса новага тыпу, 206 чалавек памерлі.
Panorama Pragi
Panorama Pragi1552036/pixabay

Акруговы суд Прагі адмяніў чатыры меры па абмежаванні свабоды перамяшчэння, рознічнага гандлю і прадастаўлення паслуг, уведзеныя Міністэрствам аховы здароўя Чэхіі ва ўмовах надзвычайнага становішча з-за ўспышкі эпідэміі караавіруса.

На думку суддзяў, абмежаванні супярэчаць закону. Сенат суда такім чынам задаволіў пазоў эксперта па правах грамадзянаў у галіне аховы здароўя Ондржэя Дастала. Дастаў падвергнуў меры ўрада крытыцы, акрамя іншага, таму, што лічыць іх «свавольнымі, хаатычнымі і незразумелымі».

Рашэнне сталічнага суда ўступіла ў сілу. Старшыня судовага сената Штэпан Выборны падкрэсліў, што «у цяперашняй сітуацыі неабходна няўхільнае выкананне закона органамі ўлады і захаванне ў максімальна магчымай ступені прававой дзяржавы. Урад павінен быў прыняць меры ў рэжыме крызіснага закона. Суд абавязаны выключыць магчымасць, каб такімі паўнамоцтвамі было надзелена толькі адно ведамства».

На думку прадстаўнікоў суда, у Кабміна яшчэ ёсць час для таго, каб да 27 красавіка зноўку прыняць меры па абмежаванні свабоды перамяшчэння, рознічнага гандлю і прадстаўлення паслуг адпаведным законам.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш паважае рашэнне суда, аднак лічыць яго вердыкт абсурдным.

Міністэрства аховы здароўя будзе шукаць шляз вырашэння праблемы ў адпаведнасці з заўвагамі з боку суда, каб захаваць абмежавальныя меры, якія зʼяўляюцца прынцыповымі для процідзеяння эпідэміі каранавіруса.

Падчас вячэрняй прэс-канферэнцыі ў чацвер 24 красавіка, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Чэхіі інфармаваў, што з пятніцы ўрад адмяняе забарону на абмежаванне свабоды перамяшчэння. Эпідэміялагічная сітуацыя ў Чэхіі дазваляе, на яго думку, змякчыць рэжым каранціну.

Дагэтуль у Чэхіі налівалася 7033 носьбітаў каранавіруса новага тыпу, 206 чэхаў памерлі ў выніку COVID-19.

паводле radio.cz/эж