Беларуская Служба

Еўразвяз стварае «Фонд адбудовы»

24.04.2020 11:35
Краіны Паўднёвай Еўропы, а таксама Польшча хочуць, каб з «Фонду адбудовы» выплачваліся незваротныя субсідыі.
    , 23  2020
Саміт ЕЗ у часы заразы, 23 красавіка 2020 PAP/EPA/LISELOTTE SABROE

Краіны Еўрапейскага звязу дамовіліся аб стварэнні фонду аднаўлення пасля крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса, – паведаміў старшыня Еўрапейскай Рады па выніках саміту-відэаканферэнцыі, які адбыўся 23 красавіка.

Пакуль, аднак, ніякіх дакладных дамоўленасцяў аб форме і фінансаванні няма. Шарль Мішэль дадаў, што лідары 27 краінаў супольнасці даручылі Еўракамісіі падрыхтаваць дэталёвую прапанову:

-Гэты фонд павінен быць дастаткова вялікім для падтрымкі тых сектараў гаспадаркі і частак Еўропы, якія пацярпелі больш за ўсё. Фонд у першую чаргу будзе служыць барацьбе з беспрэцэдэнтным крызісам. Таму мы папрасілі Еўрапейскую Камісію прааналізаваць патрэбы і неадкладна падрыхтаваць прапановы, якія з'яўляюцца адказам на праблемы, з якімі мы сутыкаемся.

Еўрапейская Камісія свае прапановы павінна апублікаваць 6 траўня. Па словах яе старшыні Урсулы фон дэр Ляйен, «Фонд адбудовы» павінен быць значнага памеру. «Мы гаворым не пра мільярды, а пра трыльёны еўра ў адказ на крызіс», – дадала еўрапейскай чыноўніцы.

Учорашняя відэаканферэнцыя пацвердзіла рознагалоссі паміж дзяржавамі-членамі. Краіны Паўднёвай Еўропы, а таксама Польшча хочуць, каб з «Фонду адбудовы» выплачваліся незваротныя субсідыі. Аднак на гэта не пагаджаюцца Аўстрыя, Данія, Швецыя, Нідэрланды, якія лічаць, што дапамогу варта ажыццяўляцца у выглядзе пазык.

IAR/эж