Улады Паўднёвай Карэі заклікаюць да асцярожнасці ў кантэксце паведамленняў пра кепскі стан здароўя лідара камуністычнай Карэі. Паводле паўднёвакарэйскага міністра па справах аб’яднання, да гэтага часу на Поўначы не назіраецца ніякіх «надзвычайных падзей», якія прымусілі б паверыць у інфармацыю на тэму здароўя Кім Чэн Ына. СМІ Паўночнай Карэі чарговы дзень не публікуюць новых здымкаў лідара.
Паўднёвая Карэя пераконвае, што ў яе ёсць адпаведныя сродкі, каб выкрыць нетыповую актыўнасць на тэрыторыі Паўночнай Карэі. –Кім Чэн Ын жыве і маецца добра, – пераконваюць дарадчыкі паўднёвакарэйскага прэзідэнта.
Сёння паўночнакарэйскія СМІ паінфармавалі, што Кім Чэн Ын падзякаваў працаўнікам, якія будуюць турыстычны цэнтр у раёне Вонсан. На спадарожнікавых здымках бачна, што менавіта там знаходзіцца спецыяльны цягнік, якім перамяшчаецца лідар Паўночнай Карэі.
У СМІ Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША паявіліся спекуляцыі на тэму кепскага стану здароўя дыктатара, якому нібыта зрабілі аперацыю сэрца. Паводле ўладаў Паўднёвай Карэі – гэта няпраўда.
ав