Беларуская Служба

Барыс Джонсан: Мы знаходзімся ў моманце самай высокай рызыкі

27.04.2020 13:39
У першы дзень працы пасля месяца змагання з каранавірусам прэмʼер выступіў з прамовай да жыхароў краіны.
Барыс Джонсан PAP/EPA/NEIL HALL

Ён іх папярэдзіў, што хоць краіна менавіта пачынае выраўніваць лінію захворванняў і ўдалося пазбегнуць перагрузкі аховы здароўя, то яшчэ рана адмяняць каранцінныя абмежаванні.

Барыс Джонсан асцярог, што жыхары Глазга, Лондану і Белфасту павінны захоўваць дысцыпліну, паколькі зноў вырасце колькасць смерцяў, а гаспадарка пацярпіць яшчэ больш:

-Гэта момант, у якім мы разам пачнем прыціскаць праціўніка да зямлі. Момант шанцу, момант для выкарыстання нашай перавагі. Але тое, што за гэтым ідзе, гэта таксама момант максімальнай рызыкі.

Прэмʼер дадаў, што хоча адкрыць гаспадарку так хутка, як гэта магчыма, але не згодзіцца, каб змарнаваць дасягнуты прагрэс і рызыкаваць другой хваляй эпідэміі.

Барыс Джонсан захварэў Covid-19 дакладна месяц таму. 6 красавіка ён трапіў у шпіталь, потым правёў трое сутак у рэанімацыі.

ав