Японія з-за пандэміі каранавіруса пашырыла спіс краін, адкуль забаронены ўезд, уключыўшы ў яго Расію, Беларусь, Украіну і яшчэ 11 краін Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Адпаведнае рашэнне зацвердзіў у панядзелак урадавы штаб па мерах супраць каранавіруса, піша «Наша Ніва», спасылаючыся на ТАСС.
«Меры ў дачыненні да гэтых 14 краін набудуць моц з 29 красавіка», – заявіў па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ. Таксама кіраўнік урада зацвердзіў працяг прыпынення выдачы віз усім замежнікам да канца траўня.
эж